У Хоцімску прайшла дабрачынная шоў-праграма “Праспявай са мной”

У самую сярэдзіну лета 15 ліпеня ў раённым Цэнтры культуры адбыўся незвычайны канцэрт. Разам з артыстамі РЦК на сцэну выйшлі людзі зусім не творчых прафесій: супрацоўнік аддзела па надзвычайных сітуацыях, настаўнікі і выхавальнікі дзіцячага сада і шмат хто яшчэ. І як аказалася адсутнасць профільнай адукацыі не азначае адсутнасць таленту. Дуэты прадставілі свае варыянты ўсім вядомых песень розных аўтараў і напрамкаў. Трэба адзначыць, што гэты фармат знайшоў водгук у гледачоў і быў імі цёпла сустрэты. Асаблівасцю дадзенага канцэрта таксама з’яўлялася і тое, што кожны глядач меў магчымасць пакінуць ахвяраванне на лячэнне нашай зямлячкі Надзеі Макаранкі. Выказваючыся фігуральна – першы эксперымент атрымаўся і ў далейшым плануецца прадставіць канцэртныя праграмы ў гэтым фармаце.
 
Аляксандр Александрын, метадыст ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна»
Відэазапіс шоў-праграмы можна паглядзець ТУТ
https://www.hotimskcks.site/post/праспявай-са-мной